Стихи Дмитрия Зимнего Сябры · страница 41 из 47
Страница 41 из 47

Сябры

30 марта 2025, 15:35

Сёння я вярнуўся дадому,

тут мяне сустракаюць сябры.

Ужо апрануліся па веснавому,

ды пайшлі у горад стары.


Мы блукалі да ночы глыбокай,

потым пайшлі гарбаты папіць.

За кубкам казалі аб зорцы высокай

і думалі, што ж нам заўтра рабіць.


Мы ў тыя месцы заўтра пойдзем,

дзе ўсё дзяцінства правялі.

І разам безумоўна знойдзем

мы наш кавалак роднай зямлі.


Я б хацеў у дзяцінства вярнуцца,

бо тады было ўсё проста так.

Па-дзіцячы лёгка ўсміхнуцца,

але гэта ўжо не зрабіць ніяк.


Мае сябры са мной заўсёды,

удзячны ім за гэта сардэчна.

І якія б не былі у нас нягоды,

стала любілі мяне бясспрэчна.